бурклівы, -ая, -ае. Які любіць бурчаць, выказваць нездаволенасць. [Хурс] прыстаў у прымы да паўпанскага фальварковага пакідзішча — да старой паненкі — худой, касцістай і бурклівай ведзьмы. Чорны.
// Які вызначаецца нездаволенасцю, раздражненнем. Бурклівы голас, тон.