бурт, -а, М -рце, м. Доўгі капец бульбы, агародніны, сіласу і пад. Метраў за трыста ад балота калгаснікі склалі тры бурты, відаць, насенкі, з якіх адзін быў толькі прыкрыты саломай. Паслядовіч. Яны ўдвух [Курловіч і Парфёнчык] скублі салому, уціскалі вяроўкамі вязкі, насілі на гарод і ўкрывалі бурты бручкі. Дуброўскі.
// Доўгая спецыяльна складзеная на захоўванне куча, скірда якога-н. угнаення, торфу і пад. Бурт кампосту. Бурт торфу.

Паведаміць пра недакладнасьць