бурун, -а, м. Пеністыя хвалі на мелкай мясціне мора або над рыфам. Параход.. адцягнулі ад пірса буксіры, і, густа задыміўшы і ўзняўшы пеністы бурун за кармой, ён паплыў, набіраючы ход. Лынькоў.