бурштынавы, -ая, -ае.
1. Зроблены з бурштыну. Бурштынавыя каралі. Бурштынавы муштук.З-пад жакеціка віднеўся блакітны кафтанік, зашпілены бурштынавай брошкай. Грамовіч.
2. Колерам падобны на бурштын. Уліта Антонаўна падала на стол стары медны самавар і талерку, напоўненую свежым бурштынавым мёдам. Шамякін. У агародчыку гараць вяргіні, нізкарослыя дрэўцы аж прыгінаюцца да зямлі ад цяжару бурштынавых сліў. С.Александровіч.

Паведаміць пра недакладнасьць