быдла, -а, н., зб. (рэдка). Буйная рагатая жывёла. — Выганяй, выганяй, брат, быдла, — заўважыў дзядзька Марцін: — Сонца, унь, ужо высока над лесам стаіць. Колас. [Бацька:] — Чаго ж ты [Грышка] сярдуеш? Вось падрасцеш крыху, пачнеш быдла пасвіць, дык і перастануць свінапасам абзываць... Чарот.
// Пры выказванні зневажальных, пагардлівых адносін да каго-н. Саша з дзяцінства толькі і чуў: “мужык, быдла”. Новікаў.