1. Самец буйной рагатай жывёлы, дзікай і свойскай; бугай. Племянны бык. □ Так ужо многа даставалася беднаму Цімошку з-за гэтага чорнага быка. Колас.
2. мн. быкі, -оў. Падсямейства буйных жвачных млекакормячых, да якога адносяцца тур, бізон, зубр і інш.
◊ Браць (узяць) быка за рогі гл. браць. Змяняць быка на індыка гл. змяняць.
Паведаміць пра недакладнасьць