бытаванне, -я. н.
1. Жыццё, існаванне, быт. Тут будуюць сваё бытаванне.. Пралетары— зямлі ўладары! Колас.
// Знаходжанне. [Кляновіч:] — Маё бытаванне ў вашага гаваруна старога Несцера не прапала дарэмна. Пестрак.
2. Распаўсюджанасць, пашыранасць дзе-н. чаго-н. Мне здаецца, што будзе вельмі добра, калі мы асмелімся прыняць у літаратурную практыку тыя словы, якія маюць шырокае бытаванне ў народнай мове. Скрыган.

Паведаміць пра недакладнасьць