бычок, -чка, м.
1. Памянш.-ласк. да бык1; малады бык. Быць бычку на лычку, а кароўцы на вяроўцы. Прыказка.
2. Род дробнай марской рыбы сямейства бычковых. Бычкі ў тамаце.
3. Народная назва бугая (у 2 знач.). [Язэп:] — Гэта ёсць такія маленькія птушкі—бычкі, дык яны вядуцца хто іх ведае дзе, а калі пачуюць холад — адразу з'яўляюцца каля будынкаў... Чорны.
4. Разм. Недакурак. Палашка дакурвала бычок і мармытала: — Саломы я яму не палажыла, то на голых драбінах паехаў. Лобан.
5. Старажытны беларускі народны танец.
Казка пра белага бычка гл. казка.

Паведаміць пра недакладнасьць