бэзавы, -ая, -ае.
1. Які мае адносіны да бэзу. А вунь, у сапраўдным бэзавым садзе, невысокі будынак з прыгожым фасадам. Ваданосаў. [Галіна:] — Насустрач маім рукам пацягнуліся пругкія бэзавыя галінкі. Васілевіч.
// Прыгатаваны з бэзу. Бэзавы экстракт.
2. Бледна-ліловы, колеру бэзу. Але кожнаму з нас даводзілася сустракаць, апрача звычайнага, шкло ледзь не ўсіх колераў вясёлкі— чырвонае, сіняе, блакітнае, жоўтае, бэзавае, зялёнае. Беразняк.

Паведаміць пра недакладнасьць