бэра, -ы, ж.
1. Пашыраны ў Беларусі сорт позняй грушы, якая прыносіць буйныя жоўтыя салодкія плады. Ужо апранаючыся, [Коля] глянуў праз акно ў садок: ці калыша там вецер галінкі маладых бэр і антонавак? Якімовіч.
2. Плод гэтай грушы. Ранішнімі першымі замаразкамі мерзлі перад вокнамі спелыя бэры. Чорны.
Лошыцкая бэра — беларускі селекцыйны сорт грушы. Слуцкая бэра — сорт бэры, якая распаўсюджана ў Беларусі на Случчыне.

Паведаміць пра недакладнасьць