бэсціць, бэшчу, бэсціш, бэсціць; незак., каго-што. Разм.
1. Лаяць, зневажаць, ганьбіць. Наталля гнеўна бліснула вачамі: не, таго, што яна лічыць святым, яна бэсціць не дасць! Скрыган. — Дурань стары! — ускрыкнула аж бабулька і сціхамірылася, выліўшы вон усё накіпелае, забыўшыся, што, мо, і не след перад малым бэсціць гэтак дзеда. Шынклер.
2. Брудзіць, псаваць, даводзіць да непрыгоднасці што-н. Бэсціць вопратку.

Паведаміць пра недакладнасьць