бюлетэнь, -я, м.
1. Кароткае афіцыйнае паведамленне аб якой-н. грамадска-важнай падзеі, справе. Бюлетэнь надвор'я. Бюлетэнь з'езда.
2. Назва перыядычнага выдання якой-н. установы, у якім змяшчаюцца кароткія афіцыйныя і інфармацыйныя матэрыялы. Бюлетэнь гарадскога Савета.
3. Лісток для галасавання. Выбарчы бюлетэнь.
4. Разм. Лісток часовай непрацаздольнасці; па хваробе; бальнічны ліст. Быць на бюлетэні
[Фр. bulletin.].

Паведаміць пра недакладнасьць