1. Назва кіруючай часткі некаторых органаў, устаноў, арганізацый, а таксама пасяджэнне яе складу. Бюро райкома партыі. Бюро ЦК КПБ.
2. Назва некаторых устаноў, кантор і пад. Даведачнае бюро. Бюро надвор'я. Канструктарскае бюро.
3. Пісьмовы стол з шуфлядамі для захоўвання папер. Нічыпар запаліў лямпу, не спяшаючыся падышоў да арэхавага бюро з патаемнымі скрынямі. Асіпенка.
○ Бюро добрых паслуг — установа для задавальнення шырокіх патрэб насельніцтва.
[Фр. bureau.]
Паведаміць пра недакладнасьць