бягун, бегуна, м.
1. Той, хто хутка бегае. Першы ў атрадзе бягун.
// Спартсмен, які займаецца бегам (у 2 знач.). Бягун на сярэднюю дыстанцыю.
2. Уст. Скоры на хаду конь. Фурман фарсіста ляснуў пугай, Вязе ў парадны ход паноў І, нацягнуўшы лейцы туга, Спыняе пару бегуноў. Колас.
3. толькі мн. (бегуны, -оў). Прыстасаванне для размолвання і змешвання розных матэрыялаў.
4. Уст. Уцякач. Ляснік маўчаў, Ён сам ведаў, што лес напоўнен незнаёмымі людзьмі — бегунамі, якія хаваліся ад польскай улады. Чарот.

Паведаміць пра недакладнасьць