бядро, -а; мн. бёдры, -аў; н. Частка нагі ў чалавека або ў жывёліны ад таза да калена. Рана крывавілася на бядры на вяршок вышэй калена. Мележ.
// Знешні бок верхняй часткі нагі, таза. [Прузына] паклала рукі на бёдры, адкінула галаву: — А ну, скажы [Красалі], што трэба зрабіць, каб затрымаць цвіценне льну? Стаховіч.