бязбожніцкі, -ая, -ае. Які мае адносіны да бязбожніка, бязбожніцтва. Не спадабаўся балет адной пані Вашамірскай, — Нешта бязбожніцкае, д'ябальскае, — гаварыла яна. Бядуля. Сталыя людзі наўперад з дакорам ківалі галовамі, калі прачувалі аб якой-небудзь бязбожніцкай штучцы таго ці іншага настаўніка. Колас.