бяздомнік, -а, м. Разм. Бяздомны чалавек. [Ліда] яшчэ толькі-толькі распускаецца ў прыгожую кветку, з мілага нявіннага падлетка перараджаецца ў маладую дзяўчыну, якая потым на яго [Лабановіча], бяздомніка, можа, і глядзець не захоча. Колас. Крыху пазней яны [беларусы] належным чынам усвядомілі, што ж адбылося там, за Бугам. Яны — бяздомнікі і пасынкі ў чужой дзяржаве — зноў увайшлі ў сваю вялікую сям'ю, зноў далучыліся да Савецкай Радзімы... Брыль.

Паведаміць пра недакладнасьць