бяздонны, -ая, -ае. Непамерна глыбокі. Так загуста пасыпана месяцаў У бяздонную прорву вод, Што не пройдзе ніяк, не памесціцца Сярод гэтых вод параход. Панчанка. [Кулеш] кінуўся да ракі і доўга глядзеў на цёмную плынь і ўсёадно ўбачыў смерць — чорныя, бяздонныя віры глядзелі на яго. Шамякін.
// Бязмежны, бяскрайні. Бяздонны блакіт. ◊ Бяздонная бочкагл. бочка.