бяззбройны, -ая, -ае. Які не мае зброі, няўзброены. [Рыль:]— Два, тры чалавекі бяззбройныя лёгка справяцца з адным узброеным, калі толькі зробяць гэта борзда і спрытна. Колас.
// перан. Пазбаўлены якіх-н. сродкаў абароны або нападу. Рудзін уяўляў, што вось перад ім бяззбройны стаіць Андрэй, а ён кідае яму ў вочы свае словы, і Андрэй маўчыць. Галавач.

Паведаміць пра недакладнасьць