бязлесны, -ая, -ае. Пазбаўлены лясоў; бедны на лес. Сама цётка атрымлівала пенсію і жыла пры сыне — дырэктару школы ў бязлеснай, але ўрадлівай мясцовасці. Сачанка. Гусараўка, у адну вуліцу, выцягвалася на высокай бязлеснай градзе. Ракітны.