бяліць, бялю, беліш, беліць; незак., што.
1. Рабіць белым, пакрываючы што-н. вапнай, мелам і пад. Бяліць столь.
// Засыпаць, пакрываць што-н. (снегам, туманам). Мусіць, каб не снег, навокал была б густая чарната, але снег адганяў цемру, бяліў усё. Мележ. На Нарач кладуцца сівыя туманы І беляць чупрыны курчавыя соснаў. Хведаровіч.
2. Дасягаць белізны чаго-н. шляхам спецыяльнай апрацоўкі. Бяліць кужаль.Палотны беляць на росах чыстых І ясным сонцам абаграваюць, Пад песні ціхія урачыста Дзяўчаты шоўкам іх вышываюць. Панчанка.
3. Знімаць шкуру з забітай жывёліны, кару са ствала дрэва.

Паведаміць пра недакладнасьць