бяльмо, -а; мн. бельмы, -аў; н.
1. Белаватая непразрыстая пляма на рагавой абалонцы вока, якая аслабляе зрок або прыводзіць да поўнай слепаты.
2. толькі мн. Разм. груб. Вочы.
Выкаціць (вылупіць) бельмы гл. выкаціць. (Як) бяльмо на воку — пра таго (тое), хто (што) перашкаджае, раздражняе сваёй прысутнасцю (наяўнасцю).

Паведаміць пра недакладнасьць