бярлог, берлагу, м. Зімовае логава мядзведзя. У спешцы ж пад бярлог [мядзведзь] Мясціну падабраў благую. Корбан.
// Свіное логава. У адным хляве і берлагу І нават ад адной свінні Радзіліся яны — Адзін Руды, другі Падласы. Крапіва.
// Разм. іран. Жыллё. [Віктар] — Казакі прыехалі не дзезерціраў лавіць, а пані Відацкае бярлог сцерагчы. Лобан.
// Разм. Неакуратная, непрыбраная пасцель. Распарола мой сяннік ты, Развярнула мой бярлог. Колас.

Паведаміць пра недакладнасьць