бярозавы, -ая, -ае.
1. Які мае адносіны да бярозы. Я ведаю вёску адну за Дзвіною, З бярозавым гаем злілася вясною, У студзень і ліпень, у дождж і марозы — За ціхаю вёскай бялеюць бярозы. Вярба.
// Зроблены з бярозы. Бярозавая бочка. Бярозавы венік.
2. у знач. наз. бярозавыя, -ых. Сямейства раслін, да якога адносяцца бяроза, алешына, граб і інш.
Бярозавая каша гл. каша.

Паведаміць пра недакладнасьць