бясколерны, -ая, -ае. Які не мае колеру, не афарбаваны. Бясколерная вадкасць.Чысты алмаз бясколерны, з моцным бляскам, ён вельмі добра праводзіць электрычны ток. “Маладосць”.
// Выцвілы, невыразны. І цётка Палагея, не то любуючыся скопам, не то сваёй работай, усміхнулася Антону сваімі некалі сінімі, як васількі, а цяпер бясколернымі вачамі і ўсім сваім маршчыністым, але ззяючым прыемным тварам. Сіўцоў.
// перан. Пазбаўлены яркіх рыс, нічым не адметны; невыразны. Мову бясколерную, розныя канцылярскія звароты і штампы прынеслі ў мастацкую літаратуру людзі абыякавыя і сумныя. Шкраба.

Паведаміць пра недакладнасьць