бястарка, -і, ДМ -рцы; Р мн. -рак; ж. Калёсы са скрыняй для перавозкі зерня, бульбы без тары. Пад'язджаюць бястаркі. Алёша прыпыняе камбайн і любуецца, як цераз латок льецца з бункера ў скрыні жывы і вясёлы струмень збожжа. Шамякін.