бясхмар'е, -я, н. Адсутнасць хмар; чыстае неба. Добры жаўранак бясхмар'е Прывітаў Лірычнай гамай І пазваў на неба сонца З-за лясоў, З-за небакраю... Карызна.
// перан. Нічым не засмучанае жыццё. Жартавалі іншыя замнога, Што ў бясхмар'і човен наш плыве, Што, нібы за пазухай у бога, Пакаленне юнае жыве. Калачынскі.

Паведаміць пра недакладнасьць