бабашка, -і, ДМ -шцы; Р мн. -шак; ж. У друкарскай справе — брусок, які выкарыстоўваецца пры наборы для запаўнення пустых месц. Я .. прапаную разгрузіць яго [пісьменніка] “хоць трохі”: пайсці разам заўтра ў друкарню і дайсці да мудрагелі кегляў, шпацый і розных там бабашак, узяць напалам груз тэхнікі газетнай. Шынклер.