абкідаць, -аю, -аеш, -ае; зак., што.
1. Кідаючы, пакрыць што-н. чым-н.; абсыпаць. Нібыта нейкая дзівосная духмяная пена акіянскага прыбою абкідала гэтыя дрэвы. Дубоўка.
// Абкласці, абсыпаць што-н. з бакоў. Апусціўшы слупы, іх абкідалі ў яме каменнем і зямлёю. Пташнікаў.
// безас. Пакрыць высыпкай. Губы абкідала.
2. Абшыць берагі тканіны. Абкідаць швы.

Паведаміць пра недакладнасьць