адраіць, -раю, -раіш, -раіць; заг. адрай; зак. Параіць не рабіць чаго-н., адгаварыць ад чаго-н. Ходзячы па палосках,.. [каморнік] паспрабаваў з адным, з другім пагаварыць, каб адраіць араць, але хутка.. безнадзейна махнуў рукой і пайшоў у вёску. Галавач. [Марына:]— Нашаму заводу былі прапанавалі выпускаць легкавыя машыны, аднаму цэху, ці што, але Арцём Паўлавіч адмовіўся. — Ці не ты адраіла?— усміхнуўся Андрэй. Шахавец.