бегаць як апараны. Гродз. Няўхв. Пра імклівы, хуткі, панічны бег. Цыхун, 167.
выскачыць як апараны. Івац. Пра чалавека, які хутка, знянацку выскоквае адкуль-н. Высл., 298; ЗЗайкі.
кідацца як апараны. Няўхв. Пра хуткую, рашучую, панічную бегатню, мітусню. НН 1911, 394.
пабегчы як апараны. Мсцісл., Пруж. Няўхв. Хутка, знянацку, панічна пабегчы, панесціся. Янк., 418; Босак, 33.
падскочыць як апараны. Насмешл. Пра раптоўную, рэзкую рэакцыю на што-н. нечаканае. Янк., Пар., 122.
уляцець як апараны. Насмешл. Пра чалавека, які хутка, імкліва ўскочыў куды-н. СПЗБ 1, 85.
Паведаміць пра недакладнасьць