аса, гл. таксама асва
лезці як аса ў вочы. Ваўк. п., Смал. п. Асудж. Пра назойлівае дакучанне каму-н.; чаплянне да каго-н. Federowski, 163; Добр., Смол., 533.
ліхая (злая) як аса. Асудж. Пра злосны, куслівы, прыдзірлівы характар жанчыны. Янк., 413.
сыкаць як аса. Валож. Няўхв. Пра злосную жанчыну, што агрызаецца, пырскае злымі словамі. Гілевіч 2007, 49.
як аса перавязістая. Слон. Пра жанчыну з тонкай таліяй. ЖНС, 184. ≺ Перавязісты - з тонкай у таліі фігурай.
асою лезці ў вочы. Маст., Мін., Рэч. Няўхв. МК, 242; ЛЦ, 54. Тое, што лезці як аса ў вочы.
махаць рукамі так, быццам на каго напалі восы. Хоц. Насмешл. Пра залішнюю жэстыкуляцыю. ЛЦ, 72.
пазлятацца як восы на мёд. Мін. Іран. Пра энергічны збор людзей, у нечым асабіста зацікаўленых. ЛЦ, 117.
Праўда як восы: лезе ў вочы. Прык. Пра немагчымасць схаваць праўду. Янкоўскі 1971, 45.
сказаць як у восы прут уваткнуць. Іран. Пра нешта сказанае, што выклікае агульную злосную рэакцыю. Фед. Арх.
як восы злыя - і дарослыя, і малыя. Рэч. Асудж. Пра зласлівы характар у сям'і, стаўленне іх да іншых. ПП 2, 45.

Паведаміць пра недакладнасьць