бабёр
плакаць як бабёр. Міл., Дзярж., Івац. Фальк. Пра нейчы моцны, несупынны плач. Бялькевіч, 79; ФА; ЗЗайкі. ≺ Верылі, калі бабёр знаходзіць перашкоду на сцежцы да сваёй хаткі, ён не можа пайсці іншай, а садзіцца і плача.
тоўсты як бабёр. Ухв. Пра дагледжанага здаровага чалавека. Янк., Пар., 167.
зубы ў каго як у бабра. Карэл. Ухв. Пра чые-н. моцныя, здаровыя зубы. Высл., 331.
слёзы як у бабра. Ваўк. п. Пра буйныя слёзы каго-н. Federowski, 303.
сыплюцца як із бабра слёзы. Лоеў. Спачув. Пра чый-н. нястрыманы плач. Янкова, 350.
прыволле як бабру на возеры. Ухв. Пра нейчае свабоднае, прывольнае жыццё. Янк., Пар., 132.
жыць бы бобер [сам]. Стол. Пра адзінокага чалавека. ТС 1, 65.

Паведаміць пра недакладнасьць