багаты
браць як багатага за сэрца. Ваўк. п. Пра чалавека, які моцна разгневаўся. Federowski, 42.
браць/узяць (ухапіць) як багатага за жывот. Ваўк. п., Жытк., Капыл. Пра таго, хто моцна разгневаўся. Federowski, 324; Высл., 404; Янк., 398, 435; Ройзензон, 78; Аксамітаў, 193; ТС 2, 69.
бярэ як шчырага за сэрца, а багатага за жывот. Рэч. Пра шчыльна падагнаныя дошкі. Pietkiewicz, 359. ≺ Заўвага збіральніка: «Так кажа цесля, калі яму ўдасца штось капітальна замацаваць».
гонару як у багатага свата. Гл. сват.
наўчыць каго як багатага. Мсцісл. Іран. Пра безвыніковае навучанне. Юрчанка 1977, 210.
пасылаць каго куды як багатага (багатаму) па смерць. Гродз. Воран. Іран. Пра пасыланне, адпраўленне каго-н. без надзеі на хуткае вяртанне. Даніловіч, 213.
цёпла дзе як у багатага ў кішэні. Ваўк. п. Ухв. Пра значную ступень цяпла, забеспячэння. Federowski, 58.
пайсці як багатаму па смерць. Няўхв. Пра павольную, марудную хаду. Сцяшковіч, 613.
хочацца каму што як багатаму ўміраць. Ваўк., Сак. п., Івац. Іран. Пра нежаданне штосьці рабіць. Dybowski, 192; Federowski, 54; ЗЗайкі.
як багаты. Мсцісл. Насмешл. Пра важнага, задаволенага чалавека. Юрчанка 1977, 210.

Паведаміць пра недакладнасьць