брат
Голад не свой брат. Слуцк. Прык. Пра бязлітаснасць голаду. Сержпутоўскі 2000, 188.
пагаварыць як з братам. Ухв. Пра нейчую шчырую, прыязную, даверлівую размову. ФСБМ 1, 185.
жыць як браты. Івац., Слуцк. Ухв. Пра дружнае сужыцце. Сержпутоўскі 1999, 59 ЗЗайкі.
падобны ўсё адно як браты. Пра падобных мужчын. ЛА, 25.
як родныя браты. Ваўк. п. Пра падобных альбо дружных людзей. Federowski, 42; ЛА, 25.
Жывем як браце, рахуемся як жыдзе. Прык. Кажуць у папрок родным, якія не робяць палёгкі. Нос., 42; Даніловіч 1996, 143.

Паведаміць пра недакладнасьць