бугай
дужы што бугай. Слон. Ухв. Пра дужага чалавека. Высл., 315.
розбуцецца як бугай. Стол. Насмешл. Пра чалавека, што раскрычаўся, разгаварыўся, разнерваваўся. ТС 4, 298. ≺ Розбуцецца - разгудзецца.
хадзіць як бугай. Карм., Стаўб. Асудж. Пра здаровага мужчыну, які свядома доўга не жэніцца. МК, 288.
хадзіць як трольскі бугай. Лельч. Няўхв. Пра здаравеннага гультая. Матэрыялы 1981, 129. ≺ Трольскі - пародзісты, здаровы.
як бугай хутка бегаць. Гродз. 1. Пра нейчы шпаркі бег. 2. Няўхв. Пра бегатню мужчыну ў стане сексуальнага запалення. Сцяшковіч, 613.
гізаваць як бугаі. Пін. Няўхв. Пра тых, хто бушуюць, не маючы куды дзяваць сілу. Нар. лекс., 109.
карак як у [таго] бугая. Лаг. Ухв. Пра моцны карак мужчыны. Высл., 334.
лоб як у бугая. Краснап. Пра высокі лоб. Бялькевіч, 246.
сілы як у бугая. Слон. Ухв. Высл., 382. Тое, што дужы што бугай.

Паведаміць пра недакладнасьць