былінка
адна як былінка ў полі. Памянш. Астр., Маст., Рэч., Мсцісл., Светл. Спачув. Пра самотную адзінокую жанчыну. Высл., 281; Янк., 443; Юрчанка, 174; Даніловіч, 214.
высахнуць як былінка ў полі. Памянш. Смал. п., Слуцк. Спачув. Пра самотнае жыццё адзінокай жанчыны. Добр., Смол., 46; Сержпутоўскі 1999, 31.
вянуць (ад думак) як былінка ў полі. Памянш. Пра нейчыя перажыванні, думкі, клопаты. НН, 400.
жыве адна сірацінка як у полі былінка. Гл. поле.

Паведаміць пра недакладнасьць