бычок
Выпі, маладзенькі, малачка, каб стаяў як у бычка. Памянш. Слуцк. Вясельны жарт. ФА.
гладкі як бычок. Памянш. Ухв. Пра дагледжанага моцнага хлопца. Янк., Пар. 39.
дундзіць (дундзе) як бычок. Памянш. Слуцк., Маладз. Пра прагнае піццё з асалодаю. Жыв. сл., 62; Мат., 98.
надундзіцца малака як бычок. Памянш. Слон. Жарт. Пра дзіця, што добра, у смак, напілося малака. Нар. лекс., 54.
хадзіць услед за кім як бычок за цялушкай. Памянш. Хоц. Жарт. Пра хлопца, што ходзіць услед за ўпадабанай дзяўчынай. ЛЦ, 126.
як Дашкавіча бычок. Памянш. Воран. Жарт. Пра нязграбнага, няўдалага хлопца. Сцяшковіч, 614.

Паведаміць пра недакладнасьць