вожык
Дару кошык, каб не быў да жонкі як вожык. Фальк. Вясельнае пажаданне жаніху, каб быў ласкавы да жонкі, а не калючы. БВ, 48.
тапырыцца/натапырыцца як вожык. Слон., Сміл. Няўхв. Пра чалавека, які востра ўспрымае заўвагу, параду, вымову. Носович, 63; Шатэрнік, 276; Высл., 353; Санько, 158.
праўда, як голай дупай вожыка задушыш. Капыл. Іран. Пра няпраўду, выдумку, падман. ФА.
валасы як на вожыку. Ваўк. п., Івац. Насмешл. Пра жорсткія валасы тарчком. Federowski, 338; ЗЗайкі.
сядзець як на вожыку. Нясв. Зласл. Пра нечае некамфортнае становішча. ФА.
хадзіць як ёж па дрожджы. Сак. п. Насмешл. Пра нейчыя марныя, дарэмныя паходкі. Federowski, 48.
надуцца як яжа праглынуў. Рэч. Асудж. Пра крыўдлівага, незадаволенага чалавека. ЛЦ, 72.
як на яжа сесці. Рэч. Пра пакутлівы выраз твару каго-н. ЛЦ, 76.
глядзець як ёжык на лісіцу. Мсцісл. Насмешл. Пра палахлівы погляд чалавека. Юрчанка, 183.
зарасці як ёжык. Мсцісл. Няўхв. Пра чалавека з калючай шчацінай, няголенага. Юрчанка, 298.
як ёжык. Мсцісл. 1. Няўхв. Пра знешні выгляд непрычасанага, узлахмачанага чалавека. 2. Пра чалавека з няўжыўчывым характарам. Юрчанка, 183.
ятвеж як еж. Няўхв. Пра калючы, задзірысты характар яцвягаў. ПП 1, 508. ≺ Ятвеж, ятвягі - старажытнае літоўскае племя.

Паведаміць пра недакладнасьць