воск
жоўты як воск. Ваўк. п. Ухв. Пра нешта жоўтае. Federowski, 366; ТС 2, 65. ≺ Воск - шанаваны матэрыял, параўнанне з ім характарызуе прадмет станоўча.
масла жоўтая як воск. Пра тугое, жоўценькае, пахучае, якаснае масла. СПЗБ 3, 39.
масла як воск. Маладз. Ухв. Высл., 345. Тое ж.
мяккі як воск. Слон., Слуц. Пра нешта пругкае, падатлівае, мяккае. Сержпутоўскі 1999, 128; Высл., 348; Юрчанка, 180.
хороша пшэніца як воск. Ухв. Пра добрую ядраную пшаніцу. ТС 4, 330.
харошы як з воску. Ваўк. п. Ухв. Пра прадмет добрай якасці, прывабны на выгляд. Federowski, 50.
шчокі як з воску. Пра хваравіты колер твару, калі ён здаецца нежывым. Янк., Пар., 198.

Паведаміць пра недакладнасьць