вуда
Нож як вуда, да рэзаць ім худа. Прык. Пра чалавека, які ў гутарцы кпіць з іншых, але сам у рабоце няўмелы і лянівы. Нос., 115; Крэмнеў, № 805.
п'яныя як вуда: ківень, ківень. Пух. Няўхв. Пра няроўную паходку п'яных. СПЗБ 1, 333.
роўна ісці як вуда. Чэрв. Іран. Пра асаблівасці паходкі п'янага. СПЗБ 1, 333.
як вуда ўбакі хадзіць. Ушацк. Насмешл. Барадулін, 112. Тое, што роўна ісці як вуда.
ногі як вуды. Бар. Няўхв. Пра доўгія худыя ногі. СПЗБ 1, 333.
пайсці як з вуды. Навагр. Пра хуткае, шпаркае перамяшчэнне каго-н. Даніловіч, 225.

Паведаміць пра недакладнасьць