вутка
жыць як вутка (вуця) на вадзе. Лоеў. Ухв. Пра вельмі добрае, спакойнае жыццё. Янкова, 71.
ідзе як (быццам) вутка плыве. Ваўк. п., Клім. Ухв. Пра плаўную, павольную хаду кагосьці. Federowski, 48; Янк., Пар., 80; Бялькевіч, 114.
пражыць за кім як вутка на вадзе. Люб. Ухв. Пра шчаслівае, у дастатку жыццё жанчыны ў замужжы. Скарбы, 158.
як вутка. Мсцісл. 1. Пра павольнага чалавека. 2. Пра распаўнелага чалавека. Юрчанка, 180.
да каго як да вуткі на сёмыя суткі. Раг. Жарт. Пра чалавека, які вельмі павольна кеміць. АВНЛ.
прамая кішка як у вуткі. Касц. Пра чалавека, які многа есць, а не папраўляецца. АВНЛ.

Паведаміць пра недакладнасьць