гадзюка
круціцца як гадзюка. Калінк. Няўхв. Пра чалавека, што злосна выкручваецца, прыціснуты доказам. СПЗБ 3, 236.
слізкі як гадзюка. Няўхв. Пра нешта або некага слізкіх, непрыемных. Янк., 428.
шыпець/зашыпець (сыкаць) як (бы) гадзюка. Ваўк. п., Слуцк., Лельч. Няўхв. Пра злоснае, яраснае нараканне на каго-н. Federowski, 296; Сержпутоўскі 1998, 53; Шатэрнік, 270; Кучук, Малюк, 63.
баяцца каго як гадзюкі. Пра моцны, панічны страх перад некім. Янк., Пар., 13.

Паведаміць пра недакладнасьць