гной
валтузіцца як вераб'і ў гнаі. Гл. верабей.
адна на свеця век пражыла, як свіня па гнаю хвост працягнула. Гл. свіння.
сядзець як гною кучка. Леп. Няўхв. Пра кагосьці, хто сядзіць прыгнечаны, нерухомы, незадаволены, буркатлівы. ЗВалодзінай.
як гною. Слуцк., Мсцісл. Пра вялікую колькасць каго-н. альбо чаго-н. (звычайна пладоў). Сержпутоўскі 2000, 165; Юрчанка, 182.

Паведаміць пра недакладнасьць