голуб
любіцца (мілавацца) як галубы. Ваўк. п. Пра шчыра закаханых. Federowski, 167; Слон. Высл., 342; Добр., Смол., 410. ≺ Голуб - сімвал лагоднасці і шчырасці ў каханні.
брукаваць (буркаваць) як галубы (галубкі). Ваўк. п. Слон. Пра шчырую, сардэчную размову закаханых. Federowski, 43; Янк., Пар., 19; Высл., 288.
каб вы пасівелі як галубы сівыя. Пажаданне доўгага жыцця. Federowski, 377.
сівы як голуб. Івац., Жытк. Пра моцна ссівелага чалавека. Санько, 182; ТС 5, 33; ЗЗайкі.

Паведаміць пра недакладнасьць