голы
праўда як сляпы голага абакраў. Гл. сляпы.
як голага брыць. Навагр. Пра лёгкае, простае выкананне якой-н. справы. Даніловіч, 217.
праўда як голай дупай вожыка задушыш. Гл. дупа.
пагуляць як голаму ў крапіве пасядзець. Люб. Іран. Пра няўдалае, кепскае гулянне. ФА.
як голаму памыцца. Мсцісл. Юрчанка, 182. Тое, што як голага брыць.
выскачыць як голы з канопель. Лях. Насмешл. Пра чалавека, які аднекуль выскачыў моцна ўражаны, напалоханы, апечаны. ФА.
выскачыць як голы з крапівы. Насмешл. БПФС, 69. Тое ж.
гульнуць як голы ў крапіве. Янк., 404. Тое, што пагуляць як голаму ў крапіве пасядзець.
дачакацца як голы марозу. Чэрык. Іран. Нечага неспадзявана дачакацца. ЛЦ, 103.
круціцца як голы ў крапіве. Навагр. п., Дзярж. Насмешл. Пра мітуслівыя паводзіны чалавека ў цяжкіх абставінах. Federowski, 153; ФА.
круціцца як голы ў мурашніку. Слон. Насмешл. Санько, 69; Высл., 337. Тое ж.
падляцець як голы пад бізун. Насмешл. Пра чалавека, які трапіў у непрыемнае становішча. Высл., 358.
пажывіцца як голы ў крапіве. Уздз., Шкл., Карэл. Іран. Пра няўдалую справу, адсутнасць поспеху. Высл., 359.
як голы ў крапіве. Карэл., Зэльв. Пра чыё-н. няёмкае становішча, прыкрую сітуацыю. Даніловіч, 217; Сцяшковіч, 614.
любіць што як голый крапіву. Мсцісл. Іран. Пра адмоўнае, непрымальнае стаўленне да чаго-н. Юрчанка, 173.
танцаваць як голыя ў крапіве. Мядз. Насмешл. Пра рэзкія, мітуслівыя, непрывабныя рухі ў танцах. Высл, 398.

Паведаміць пра недакладнасьць