госць
угасціць і выправадзіць як гасця. Краснап. Ухв. Пра пачцівую сустрэчу і гасцінны пачастунак. Бялькевіч, 38.
Будзьце як дома, але не забывайце, што ў гасцях. Гл. дом.
добра як у гасцях на Случчыне. Ухв. Пра прыемнае баўленне часу дзе-н. Янк., 404; Ройзензон, 69.
рассесціся як у гасцях. Івац., Мсцісл. Няўхв. Пра чалавека, які надта вольна рассеўся. Высл., 377; ЗЗайкі.
частаваць як госця. Слуцк. Пра сардэчны гасцінны пачастунак. Сержпутоўскі 1999, 49.

Паведаміць пра недакладнасьць