грыб
Век пражыць як салёны грыб праглынуць. Ваўк. Прык. Пра адчуванне хуткасці часу. Янк., 157; Даніловіч 1997, 131.
згніць бы разлезлы грыб. Слуцк. Няўхв. Пра прападанне, гніенне, псаванне нечага. Сержпутоўскі 2000, 180.
зморшчыцца як грыб на сонцы. Мін. Здзекл., іран. Пра старэнне, маршчыністы твар. ЛЦ, 70.
ламацца як здобны грыб. Карэл. 1. Пра тое, што хутка губляе прыгожы знешні выгляд, крышыцца, ламаецца. 2. Насмешл. Пра чалавека, які капрызнічае, нешта з сябе выстаўляе. Высл., 340. ≺ Здобны грыб - баравік.
разлезлы як стары грыб. Івац. Няўхв. Пра старога нямоглага чалавека. Янк., 424; ЗЗайкі.
раскіснуць як стары грыб. Івац. Няўхв. ЗЗайкі. Тое ж.
сядзець як грыб пад ігліцай. Рэч. Пра чыё-н. спакойнае, забяспечанае месца, становішча. Pietkiewicz, 371.
трухлявы як грыб. Дзятл. Няўхв. Пра старога нямоглага чалавека. СПЗБ 5, 133.
як грыб гнілы. Маладз. Няўхв. Пра нядужага, слабага чалавека. СЦБ, 102.
прыстаць як слімак да грыба. Гл. слімак.
седзець як грыбу ў порослі. Пра надзейнае становішча. ТС 4, 184.
вусны як грыбы. Ушацк. Няўхв. Пра тоўстыя непрыгожыя, часта надутыя вусны. Скарбы, 134.
дзеці растуць як грыбы. Лід. Пра хуткі, непрыкметны рост дзяцей. АВНЛ.
дзяўчата так хутка растуць як грыбы пасля дажджу. Івац., Тал. Пра хуткае падрастанне дзяўчат. Federowski, 95; МК, 18; ЗЗайкі.
Хлопцы ростуць ек грыбы, а дзеўкі - ек бабкі. Стол. Прык. ТС 1, 32. ≺ Бабка - падбярозавік. Тое, што дзеці растуць як грыбы.

Паведаміць пра недакладнасьць