як хвастом па губах. Гл. хвост.
есці як не сваёю губою. Ваўк. п. Няўхв. Пра павольнае, неакуратнае, неахвотнае з'яданне чаго-н. Federowski, 130.
есці як губу. Слаўг. Няўхв. Пра марудную, без апетыту ежу. Высл., 317.
стаяць як конь у алешніку, губу адвесіўшы. Гл. конь.
як хто каму губу замаляваў. Ваўк. Няўхв. Пра таго, хто ўвесь час маўчыць. Federowski, 120.
маўчаць быццам у каго губы прыраслі да зубоў. Мін., Хоц. Няўхв. Пра ўпартую маўклівасць. ЛЦ, 65.
маўчаць як вады ў губы набраў (набраўшы). Гл. вада.
Паведаміць пра недакладнасьць