дзяцел
нос як у дзятла дзюба. Жарт. Пра доўгі і непрыгожы нос. Янк., Пар., 115.
вязе як жароному дзятлу. Стол. Іран. Пра абсалютнае нешанцаванне, няўдачу. ТС 2, 58.
трэба каму што як дзятлу шчыпці. Мсцісл. Іран. Пра непатрэбнасць нейкіх прадметаў, інструментаў. Юрчанка, 183.
[вы ўсе] харашы як дзятлы ў куляшы. Жарт. Пра не вельмі прыгожых хлопцаў. Васильев, 58.
рабенькі як дзяцел. Ваўк. п. Пра некага рабога, пярэстага. Federowski, 256; Янк., 423.
даўбсці як той дзяцёл. Стол., Жытк. Няўхв. Пра няўмелае, упартае вядзенне гутаркі, частае паўтарэнне аднаго і таго ж. ТС 2, 34.
удаўбсціся як той дзяцёл у дзерэво. Жытк. Няўхв. Пра імкненне, траплянне чалавека туды, дзе яго не чакалі. ТС 5, 182.

Паведаміць пра недакладнасьць